У ЗША 150 паліцэйскіх шукаюць амерыканца, які паслаў прэзідэнту краіны ліст з пагрозамі

10 апреля 2017

Змест дакумента ўлады трымаюць у таямніцы. Адзначаецца, што ў ім "выказваюцца нездаволенасць урадам і асабістая трывога за ўсіх і ўсё, акрамя законаў прыроды". Пошукі ідуць у Вісконсіне, дзе 32-гадовы Джозэф Якубоўскі выкраў з магазіна вялікую колькасць агнястрэльнай зброі, у тым ліку вінтовак, падпаліў свой аўтамабіль і ўцёк. Па ўсім штаце ўзмоцнена патруляванне. ФБР аб’явіла ўзнагароду памерам 10 тысяч долараў за дапамогу ў злаўленні злачынца.