У Міжземным моры перавярнулася судна з мігрантамі

19 апреля 2015

На борце знаходзіліся 700 чалавек. Ратавальнікі выцягнулі з вады толькі 28. Экстранныя службы адзначаюць, што, верагодна, усе мігранты перамясціліся на адзін борт лодкі, спалохаўшыся гандлёвага судна, якое набліжалася, пасля чаго карабель перавярнуўся. У Італію штодня морам прыбываюць сотні выхадцаў з краін Паўночнай Афрыкі. Толькі за апошні тыдзень у Сіцылійскім праліве былі выратаваныя 11 000 чалавек.