У Міжземным моры кругласутачна ідуць пошукі абломкаў і чорных скрынь лайнера Airbus A320

21 мая 2016

У Міжземным моры кругласутачна ідуць пошукі абломкаў і чорных скрынь лайнера Airbus A320 кампаніі EgyptAir. Як стала вядома, егіпецкія вайскоўцы папярэдне вызначылі раён залягання бартавых самапісцаў А320. Пра гэта піша партал егіпецкай газеты "Аль-Ахрам".

У аперацыі ўдзельнічаюць караблі ВМС і авіяцыя чатырох дзяржаў - Егіпта, Францыі, Грэцыі і ЗША. Як паведамляецца, за хвіліны да крушэння аэробуса ў салоне лайнера сталі працаваць дэтэктары дыму. Гэтую інфармацыю ўжо пацвердзілі эксперты бюро па расследаванні і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі. Нагадаем, з Парыжа ў Каір самалётам ляцелі 66 чалавек. Раён акваторыі, дзе ўпершыню былі знойдзеныя абломкі і рэчы пасажыраў, размешчаны прыкладна за 300 кіламетраў ад Александрыі.