Адносіны паміж ЗША і Брытаніяй абмяркуюць сёння лідары дзвюх краін

26 сентября 2018

Адносіны паміж ЗША і Брытаніяй пасля выхаду Злучанага каралеўства з ЕС абмяркуюць сёння лідары дзвюх краін. Тэрэза Мэй і Дональд Трамп сустрэнуцца ў Нью-Ёрку на 73-й Генасамблеі ААН. Асноўная тэма перамоў - гандлёвае пагадненне. Яго мэта - змякчыць удар па эканоміцы Брытаніі пасля яе выхаду з Еўрасаюза. Лідары ЗША і Брытаніі абмяркуюць і пытанне прымянення хімзброі, спасылаючыся на атручэнне Скрыпалёў у брытанскім Солсберы і хіматаку ў Сірыі.