У Швейцарыі высвятляюць прычыны ДТЗ на чыгунцы

30 июля 2013

Напярэдадні недалёка ад Берна ў лабавую сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў цела аднаго машыніста - ён стаў адзінай ахвярай аварыі. Пацярпелі каля 35 чалавек. Сутыкненне адбылося, калі адзін з цягнікоў пад'язджаў да вакзала, а другі - ад яго адыходзіў. Рух на ўчастку блакіраваны. Адзначым, за месяц гэта ўжо трэцяя чыгуначная катастрофа ў Еўропе.