Новыя лакацыі на зялёнай карце Мінскай вобласці

29 сентября 2016

Экапраект Green MEP  пашырае спіс аб'ектаў, якія захоўваюць прыродныя рэсурсы. Гэта і ветрагенератары, сонечныя батарэі, гідраэлектрастанцыі і заводы па перапрацоўцы макулатуры і шклабоі . На карце таксама з'явіліся зялёныя зоны - паркі адпачынку і асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі. Надзея Сербіненка пабывала на  аб'ектах, пазначаных на экакарце.

Дзіцячая вёска ў Мар'інай Горцы - адзін з новых пунктаў на зялёнай карце Беларусі. Тыдзень таму тут з'явіліся новыя сонечныя батарэі. Экапраект у SOS-вёсцы набывае асаблівы сэнс . А крамя істотнай эканоміі электраэнергіі, ён вучыць і дзяцей быць беражлівымі і дасведчанымі. Зараз яны ведаюць: адзін сямейны дом расходуе прыкладна 310 кілават, а з дапамогай сонечных батарэй гэта лічба можа скараціцца на трэць.

Інтэрнэт-праект «Зялёная карта» збірае ўсю інфармацыю пра экалагічныя ініцыятывы. Пункты прыёму другасных матэрыялаў,  аб'екты ўзнаўляльнай энергетыкі: ветрагенератары, біягазавыя ўстаноўкі. На карце з'явіліся і заводы, дзе другасную сыравіну - макулатуру, пластык, шкло - сартуюць і перапрацоўваюць.

Так выглядае шкло пасля сартавання і драбнення. Менавіта гэт ы шклабой - зялёнага колеру. З яго ўжо заўтра атрымаюцца новыя бутэлькі і банкі  -  сыравін а атрымае другое жыццё.

Участак холдынг а «Белрэсурсы» штодзень прымае да 400 тон бітага шкла з усёй краіны. Гэты завод - адзіны ў Беларусі такога маштабу. Шкло праходзіць некалькі этапаў апрацоўкі - яго здрабняюць і сартуюць па колерах. Перапрацоўваюць нават металічныя коркі.  Амаль усю працу выконваць разумныя машыны.   

А гэта прыклад выкарыстання энергіі вады. Міні-ГЭС пад Мінскам  працуе не на рацэ, а на ачышчальнай станцыі. Гэта адзіны ў краіне прыклад выкарыстання энергіі сцёкавых вод. Рэсурсу,  што выпрацоўвае гідрастанцыя , хапае на пакрыццё 10 % ад агульнага спажывання ачышчальнай станцыі.

“Зялёная карта”  - праект, які патрабуе ўдзелу жыхароў рэгіёна. На карту можна наносіць новыя аб'екты - экалагічныя маршруты, месцы збору небяспечных адходаў або рэчаў, якія могуць знайсці новага ўладальніка.