У Швецыі адкрываецца 113-ты Нобелеўскі тыдзень

6 октября 2014

Сёння ў Швецыі адкрываецца 113-ты Нобелеўскі тыдзень. Сёлета ў спісе прэтэндэнтаў 278 кандыдатаў. У першы дзень у Стакгольме назавуць лаўрэатаў прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Сярод фаварытаў называюць амерыканца Дэвіда Джуліуса - аўтара адкрыцця рэцэптараў, якія адказваюць за адчуванні болю, спякоты і холаду. Прыцягнулі ўвагу і Эмануэль Шарпенцье са шведскага ўніверсітэта ў Умеа і Джэніфер Дудна з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі даследаваннем прамых паўтораў, выяўленых у ДНК бактэрый, якія дазваляюць рамантаваць няспраўныя гены. І тым самым даюць надзею на лячэнне спадчынных захворванняў. Цырымонія ўручэння, па традыцыі, пройдзе ў Стакгольме і Осла 10 снежня - у дзень смерці Альфрэда Нобеля - шведскага вынаходніка, лінгвіста і філосафа.