Адходы ў даходы! У Беларусі нарошчваюць аб'ёмы перапрацоўкі другаснай сыравіны

24 ноября 2022

У Беларусі з года ў год нарошчваюць аб'ёмы перапрацоўкі другаснай сыравіны, тым самым ператвараючы адходы ў даходы. На чарзе новы праект, які дазволіць дадаткова залучыць у абарачэнне тысячы тон смецця. У Гродне ў найбліжэйшы час разлічваюць запусціць новую лінію па вытворчасці паліва з адходаў. Каштоўнасць праекта ў тым, што тут будуць выкарыстоўваць смецце, якое раней адпраўлялася на палігоны і станавілася праблемай на сотні гадоў. У перспектыве такія тэхналогіі прыйдуць і ў іншыя беларускія гарады. А спажыўцом паліва з адходаў стануць цэментныя заводы краіны. Пра выгады праекта ў рэпартажы Вольгі Анішчанкі (відэа).