У Швецыі каля 30 чалавек у масках закідалі сінагогу бутэлькамі з запальнай сумессю

10 декабря 2017

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўчора ўвечар у горадзе Гётэбаргу. Маладыя людзі, якія ў той час знаходзіліся ў памяшканні пры храме, былі змушаныя схавацца ў сутарэнні. Пацярпелых няма. Мясцовыя СМІ не выключаюць, што інцыдэнт можа быць звязаны з рашэннем ЗША перанесці амерыканскае пасольства з Тэль-Авіва ў Іерусалім.