У штаце Алабама аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў святочнага шэсця

1 марта 2017

У амерыканскім штаце Алабама аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў святочнага шэсця на карнавале "Мардзі Гра". Траўмы атрымалі 11 чалавек, трое з іх - у крытычным стане. Адразу пасля інцыдэнту мерапрыемства спынілі. Дарэчы, свята "Мардзі Гра" - "Сыты аўторак", аналаг Масленіцы. У ЗША самыя масавыя святкаванні праходзяць у Новым Арлеане.