Тры залатыя медалі ў зборнай Беларусі на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ

3 июня 2017

Тры залатыя медалі ў зборнай Беларусі на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў сербскім Бялградзе. Алег Юрэня паднімаецца на вышэйшую прыступку п'едэстала па выніках фінальнага заезду байдарак-адзіночак на тысячу метраў, першай адлегласць у паўкіламетра пераадольвае Вольга Худэнка, а ў веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 метраў роўных няма беларусцы Алёне Наздровай.