У паўночнай Італіі - моцныя паводкі

25 ноября 2016

Ліўневыя дажджы абрынуліся на краіну нечакана. Ужо абвешчаны чырвоны ўзровень трывогі. Больш за ўсіх пацярпелі ад нечаканых ліўняў і моцнай паводкі вобласці Лігурыя і П'емонт - там разбураныя масты, рака Танара выйшла з берагоў. У школах адмененыя заняткі, зачыненыя магазіны і фабрыкі. Улады не выключаюць поўную эвакуацыю горада Гарэсіа ў П'емонце - горад падзелены на дзве часткі ракой, якая выйшла з берагоў.