У Сетцы з'явіўся ўказ аб роспуску Вярхоўнай рады Украіны

18 мая 2019

Украінскія СМІ публікуюць праект указа новаабранага прэзідэнта аб датэрміновым роспуску Вярхоўнай рады. Паведамляецца, што інфармацыю перадала СМІ сама каманда Зяленскага. Тэкст пакуль не зацверджаны і будзе дапрацоўвацца, але падпісанне дакумента запланавана на 20 мая - у дзень інаўгурацыі. Згодна з апублікаванай версіяй указа, плануецца датэрмінова спыніць паўнамоцтвы парламента і прызначыць нечарговыя выбары на 14 ліпеня. Таксама ўдакладняецца, што пасля выхаду з кааліцыі "Бацькіўшчыны" і "Самадапамогі" 19 лютага 2016 года ў дзвюх астатніх фракцыях менш за палову канстытуцыйнага складу парламента. На падставе гэтага ў прэзідэнта ёсць права распусціць Раду.