Месца пахавання пісьменніка Габрыэля Гарсія Маркеса пакуль невядомае

19 апреля 2014
Блізкія нобелеўскага лаўрэата, якія жывуць у Мехіка, жадаюць, каб ён заставаўся побач з імі. А вось сваякі ў Калумбіі просяць вярнуць яго астанкі на радзіму. Тым часам сёння стала вядома, што цела калумбійскага пісьменніка крэмавалі ў Мехіка ў дзень яго смерці. Цырымонія прайшла ў прыватным парадку. На ёй прысутнічалі толькі самыя блізкія. Што ж датычыцца пахаванняў - па дадзеных мясцовых СМІ, разглядаецца варыянт падзелу праху: частка адправіцца ў Багату, частка застанецца ў Мехіка. Афіцыйная цырымонія развітання з Габрыэлем Маркесам адбудзецца ў мексіканскай сталіцы ў панядзелак.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу, родным і блізкім пісьменніка, а таксама ўсяму калумбійскаму народу.