У Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

5 декабря 2013

13 снежня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Гэта напярэдадні было заяўлена на сустрэчы Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Парадак дня пасяджання ўключаў каля 30 пытанняў, сярод якіх стварэнне транснацыянальных кампаній і сумесныя праекты дзвюх краін у галіне сельскай гаспадаркі. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць рэалізацыі інвестыцыйнай палітыкі Беларусі ў суседняй Расіі.


Акрамя таго, на сустрэчы падвялі і папярэднія вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за год. Краіны фактычна працавалі ў новых умовах, абумоўленых уступленнем Расіі ў СГА. Аднак экспарт Беларусі ў краіну-суседку з пачатку гэтага года вырас на 4,5%.