У шэрагу гарадоў Егіпта праходзяць масавыя акцыі ісламістаў

5 июля 2013
Пасля ранішняй малітвы сотні тысяч чалавек выйшлі падтрымаць арыштаванага прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Першыя паведамленні аб сутыкненнях прыходзяць з Гізы. Звестак аб ахвярах пакуль няма. Тым часам, у гарады накіраваны 25 бронетранспарцёраў. Ёсць інфармацыя аб трох узброеных нападзеннях на ваенныя КПП на Сінайскім паўвостраве, побач з мяжой з Сектарам Газа. Невядомыя абстралялі прапускныя пункты з гранатамётаў, забілі аднаго і ранілі трох салдат.
Нагадаем, змена ўлады ў Егіпце адбылася ў сераду ўвечар. Прэзідэнта змясцілі пад хатні арышт. Лідары руху Браты-мусульмане таксама затрыманыя. Між тым, часова выконваючы абавязкі прэзідэнта - Адлі Мансур - запрасіў ісламістаў да супрацоўніцтва. Яны прапанову адхілілі, сказаўшы, што не жадаюць мець справу з арганізатарамі ваеннага перавароту.