У Румыніі трапіў у аварыю ўкраінскі рэйсавы аўтобус

7 мая 2018

У яго ўрэзаўся легкавы аўтамабіль. Раненні атрымалі 8 чалавек: 6 пасажыраў і два кіроўцы. Траса ў раёне ДТЗ заблакіраваная, на месцы працуюць паліцыя і медыкі. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца "фольксвагена" не справіўся з кіраваннем ва ўмовах дрэннай бачнасці. Усяго ў аўтобусе знаходзіўся 51 пасажыр.