У Румыніі абвешчана эпідэмія адру

6 декабря 2023

У Румыніі абвясцілі эпідэмію адру. Зафіксавалі амаль 2 тысячы выпадкаў - у 29 акругах з 41. Для барацьбы з адром мясцовыя ўлады заявілі аб вакцынацыі дзяцей. Калі звычайна прышчэпку ад адру робяць немаўлятам у аднагадовым узросце, зараз плануецца вакцынаваць немаўлят ва ўзросце ад 9 да 11 месяцаў.

Бухарэст плануе правесці кампанію па прапагандзе прышчэпак ад адру сярод бацькоў, бо на працягу апошніх 10 гадоў колькасць прышчэпленых дзяцей у краіне зніжалася.