У Расіі другі дзень выбіраюць прэзідэнта

16 марта 2024

У Расіі праходзіць другі з трох дзён прэзідэнцкіх выбараў. У барацьбе за высокую пасаду ўдзельнічаюць чатыры кандыдаты: дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін як самавылучэнец, Мікалай Харытонаў ад КПРФ, Леанід Слуцкі ад ЛДПР і Уладзіслаў Даванкоў ад партыі "Новыя людзі". Для перамогі ў першым туры кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў.

На гэты дзень агульная яўка, у тым ліку дыстанцыйнае электроннае галасаванне, ужо перавысіла 38 %. У Беларусі грамадзяне Расіі змогуць рэалізаваць сваё выбарчае права ў нядзелю, 17 сакавіка, з 8:00 да 20:00.