У Расіі будуць штрафаваць за прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін сярод дзяцей

11 июня 2013
Такое рашэнне сёння прынялі дэпутаты Дзярждумы. Так, грамадзянам за падобныя дзеянні пагражае штраф на суму да 100 тысяч рублёў, службовым асобам - да 200 тысяч. Для юрыдычных асоб санкцыі вырашана падвоіць - да мільёна. А замежных прапагандыстаў нетрадыцыйных сямейных каштоўнасцяў у дзіцячым асяроддзі будуць не толькі штрафаваць, але і выдвараць з краіны. Як чакаецца, у цэлым закон будзе прыняты сёння бліжэй да вечара.