У Рыа-дэ-Жанейра аб'яўлена надзвычайнае становішча

7 апреля 2014

У фавелах бразільскага Рыа-дэ-Жанейра аб'яўлена надзвычайнае становішча. Задача арміі - гарантаваць бяспеку гасцей чэмпіянату свету па футболе, які стартуе крыху больш чым праз два месяцы. У спецаперацыі ўдзельнічаюць амаль 3 тысячы байцоў, якія ўзялі пад кантроль гэтыя самыя бедныя і крымінальныя раёны Рыа. Вайскоўцам дадзена права затрымліваць падазроных асоб і перадаваць іх у рукі паліцыі. Пакуль ніякіх інцыдэнтаў падчас разгортвання падпадраздзяленняў не адзначана. Мяркуецца, што салдаты застануцца ў фавелах да сярэдзіны ліпеня, пакуль не скончыцца чэмпіянат свету па футболе.