У рэжыме надзвычайнага становішча жыве адзін з найбуйнейшых гарадоў Аляскі

19 августа 2015
На Сітку сышлі адразу некалькі апоўзняў. 4 чалавекі прапалі без весткі. Зараз вядзецца іх пошук. Прычынай стыхіі сталі працяглыя праліўныя дажджы. І сіноптыкі канстатуюць, што за найбліжэйшыя дні ўмовы надвор'я не палепшацца. Больш за тое, у зоне падтаплення могуць апынуцца новыя раёны. З зоны рызыкі ідзе эвакуацыя.