У Празе завершаны выратавальныя працы

29 апреля 2013

Усяго ў выніку  выбуху, які прагрымеў раніцай,  пацярпелі 35 чалавек, адзін - у крытычным стане. У момант здарэння  ў будынку, дзе размяшчаўся офіс Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту і мастацкая галерэя, знаходзіліся 15 чалавек. Пажарныя мяркуюць, што выбух быў справакаваны ўцечкай не бытавога газу, а метану, назапашанага ў каналізацыі. Гарадскія ўлады заявілі, што дом аднаўленню не падлягае і будаўнікам загадана  ўмацаваць яго канструкцыі, каб не дапусціць дачаснага разбурэння.