У Польшчы пры размініраванні снарадаў загінулі два сапёры

9 октября 2019

У Польшчы два сапёры  падарваліся на снарадзе часоў Другой сусветнай вайны. Яшчэ чацвёра вайскоўцаў атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся ў лесе недалёка ад гарадка Кузня-Ратыборска  на поўдні краіны. Раптам здэтанавалі артылерыйскія снарады, якія рыхтавалі для вывазу. Паведамляецца, што ў гэтай мясцовасці знаходзіцца яшчэ мноства боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай.