У Турцыі затрыманы 13 падазроных у дачыненні да тэракта ў аэрапорце Стамбула

30 июня 2016

Сярод іх трое іншаземцаў. Вобыскі прайшлі ў Стамбуле, Ізміры і прыгарадах. Па некаторых адрасах знайшлі агнястрэльную зброю, канфіскаваны электронныя носьбіты інфармацыі. Затрыманыя падазраюцца ў аказанні арганізацыйнай і лагістычнай дапамогі пры ўчыненні тэракта. Паводле ўдакладненай інфармацыі, ахвярамі атак у аэрапорце Стамбула сталі 42 чалавекі, каля 240 - параненыя. У аэрапортах па ўсім свеце павышаныя меры бяспекі. Сярод краін, што ўзмоцнілі ахову, - Іспанія, Польшча Сінгапур і ЗША.