У Польшчы абмежавалі паўнамоцтвы Канстытуцыйнага суда

29 декабря 2015

Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт краіны. Зараз для прыняцця любога рашэння суду неабходна будзе дзве траціны галасоў яго суддзяў, а не большасць, як раней. Яшчэ на стадыі абмеркавання закон крытыкавалі як у Польшчы, так і ў Еўрасаюзе. Паводле слоў кіраўніка МЗС, які старшынствуе ў ЕС Люксембурга, дакумент фактычна пазбаўляе паўнамоцтваў вышэйшы суд, як кантрольную інстанцыю. Еўракамісія, у сваю чаргу, заявіла, што ініцыятыва падрывае прынцып вяршэнства права.