У Польшчы бастуюць настаўнікі

8 апреля 2019

У Польшчы пад пагрозай здача экзаменаў. Школьныя настаўнікі па ўсёй краіне выйшлі на бестэрміновую забастоўку. Да іх таксама далучыліся выхавальнікі дзіцячых садоў. Не працуюць дзясяткі навучальных устаноў. Пратэстанты выступаюць за павышэнне зарплат і сцвярджаюць, што не выйдуць на працу да поўнага выканання ўладамі іх патрабаванняў.