У Польшчы арыштаваныя 9 чалавек па абвінавачаннях у сабатажы і дыверсіях, нібы заказаных Расіяй

21 мая 2024

Польскі рэжым арыштаваў 9 чалавек па абвінавачаннях у сабатажы і дыверсіях, якія нібы заказаны Расіяй. Як заявіў Туск, размова ідзе аб спробе падпалу завода па вытворчасці фарбаў, дыверсіях у Літве і падпале склада IКЕА.

Сярод абвінавачаных ёсць і грамадзяне Беларусі, а таксама Украіны і Польшчы. Некаторыя з іх нібы маюць дачыненне да крымінальнага свету - заявіў прэм'ер польскага дыктатара. Сам ён выказаў задавальненне працай спецслужбаў.

Хоць нават мясцовыя СМІ ужо адзначаюць, што рэспубліка абхоплена істэрыяй з-за ўяўнай пагрозы расійскага шпіянажу - матэрыял на гэту тэму раней з'явіўся ў газеце "Myśl Polska".