У падмаскоўным аэрапорце Жукоўскі пасажырскі самалёт "Аэробус A-321" здзейсніў аварыйную пасадку

15 августа 2019

Як паведамляецца, праз 15 хвілін пасля вылету ў Сімферопаль у левы рухавік патрапілі птушкі, пасля чаго ён загарэўся. Затым успыхнуў і другі. Экіпаж ажыццявіў экстранную пасадку за кіламетр да паласы. У лайнера падламаліся ўсе стойкі шасі, і ён сеў на пуза проста ў кукурузным полі. З 226 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, - шасцёра дзяцей. Усіх эвакуіравалі з дапамогай паветранага трапа. Людзі атрымалі розныя траўмы, у асноўным гэта пераломы, удары і страсенні, ім аказваецца дапамога. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і следчыя.