У медальным заліку Алімпіяды першая чацвёрка за суткі не змянілася

12 августа 2016

На чале рэйтынгу зборная ЗША, у якой ужо 38 узнагарод, 16 з іх залатыя. Адзначым, гэтай ноччу амерыканскі плывец Майкл Фелпс стаў ужо 22-разовым алімпійскі чэмпіёнам. Другімі ідуць кітайскія спартсмены, трэцімі - японскія, чацвёртымі - аўстралійскія. Венгрыю з пятай пазіцыі зрушылі прадстаўнікі Паўднёвай Карэі. У іх 11 узнагарод. Усяго медалі заваявалі спартсмены з 56-ці краін.