У Падмаскоўі пасажырскі самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў полі. Больш за 20 чалавек пацярпелі

15 августа 2019

Мы працягваем сачыць за падзеямі ў Падмаскоўі. Там сёння раніцай самалёт "Аэробус A-321" "Уральскіх авіяліній" здзейсніў экстранную пасадку ў полі, выкаціўшыся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - у рухавік самалёта патрапіла чарада чаек. Больш за 20 чалавек пацярпелі - сярод іх і дзеці. Зараз МЗС удакладняе іх грамадзянства. Лайнер па-ранейшаму ляжыць у полі кукурузы. Пасажыры самастойна дабраліся да аэрапорта. 

Падрабязнасці інцыдэнту - у Ксеніі Пякарскай (відэа).