Пагранічнікі адзначаюць рост спроб нелегалаў прабрацца цераз межу

26 декабря 2015

Чорны бізнес з міжнароднай прапіскай. Пагранічнікі адзначаюць рост спроб нелегалаў прабрацца цераз межу. Гаворка ідзе пра незаконную міграцыю. Толькі за гэты год лічба такіх парушэнняў вырасла ў 5 разоў. Арганізатарамі чорнага бізнесу выступаюць выхадцы з Каўказскага рэгіёна. Яны маюць патрэбныя сувязі з экстрэмістамі і тэрарыстамі. Канчатковым пунктам у маршруце нелегалаў пазначана Шэнгенская зона. Нягледзячы на гэта менавіта нашым пагранічнікам прыходзіцца ставіць бар'еры і капканы на парушальнікаў. У асноўным лавіць прыходзіцца бежанцаў з В'етнама і Грузіі.

Расказвае Аляксандр Савенка: Яны ідуць пешкі, едуць у грузавіках, плывуць праз рэкі - усё дзеля таго, каб апынуцца па той бок. Паводле звестак пагранічнікаў, толькі за гэты год паток нелегалаў на паўночным захадзе Беларусі вырас у 5 разоў.

Гэты госць толькі на выгляд шчуплы і бяскрыўдны. Наручнікі на такіх нездарма надзяваюць штораз, калі прыходзіцца канваіраваць.

Усё таму, што, паводле розных падлікаў, падарожжа з Азіі ў Еўропу каштуе аднаму нелегалу да 10 тысяч долараў. Проста страціць грошы за крок да мары такім як ён вельмі крыўдна.

Перавалачны пункт перасячэння беларуска-латвійскай мяжы - раён аграгарадка Плюсы пад Браславам. Гэта за два кіламетры ад Латвіі. Турыстычны край, дзе ў плане аператыўнай працы складанасцяў дадаюць госці краіны.

Мясцовы старшыня выканкама Пётр Белусь прызнаецца, што сам шукае тых, хто зарабляе на нелегалах. Чыноўнік разумее - гэты чорны бізнес псуе імідж яго раёна. Таму добраахвотная дружына, якую ён, дарэчы, узначальвае, апошнім часам стала ледзь ці не галоўным інфарматарам пагранічнікаў.

Пагроза навісла над усёй Шэнгенскай зонай. Еўропу з паўднёвага ўсходу ўжо накрывае дзявяты вал мігрантаў. З іншых кірункаў вартавым граніц-суседак таксама прыходзіцца збіваць запал нелегалаў. Для гэтага ўсе сродкі добрыя.

За некалькі сотнях метраў ад мяжы заўсёды можна сустрэць такі знак. Ён азначае, што непажаданым гасцям тут не месца, а ўваход сюды толькі па прапусках. Гледзячы на малюнак, нескладана зразумець, што нелегалам сюды лепш не савацца.

Сёлета ў нас выраслі штрафы - з 50 да 100 базавых за незаконнае перасячэнне мяжы. Гаворка ідзе і пра рост колькасці крымінальных спраў. Акрамя таго, у Латвіі, нарэшце, задумаліся пра тэхнічнае ўмацаванне мяжы. Неабходнасць у гэтым зразумелая. Зараз гэта асабліва разумеюць ва ўсёй Еўропе.