Жыхары Полацка вырашылі сабраць грошы на ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Пяскі

26 октября 2013

Пабудуем усе разам. Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхары Полацка вырашылі сабраць грошы на ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Пяскі. У гады вайны там былі пахаваныя тысячы людзей, расстраляных і закатаваных у полацкіх канцлагерах. Тэма ўвекавечання іх памяці паднімалася неаднаразова, аднак месца трагедыі належным чынам па-ранейшаму не добраўпарадкавана.


Падрабязнасці ў Вольгі Маслоўскай. Гэтае месца на левым беразе ракі Палаты полацкія краязнаўцы завуць тэрыторыяй смерці. Да вайны тут быў пясчаны кар'ер, а ў гады акупацыі ён стаў братэрскай магілай для дзясяткаў тысяч чалавек.


Паводле сведчанняў відавочцаў, сюды шторанку на машынах і калёсах фашысты прывозілі целы людзей. Гэта былі закатаваныя вязні транзітнага канцлагера Дулаг 125. Тут утрымліваліся ваеннапалонныя савецкай арміі, былі і італьянцы. Праз невыносныя ўмовы ўтрымання і найцяжэйшую працу смяротнасць у лагеры дасягала 200 чалавек за суткі.


Такую карціну Генадзь Уладзіміравіч назіраў 14-гадовым хлапчуком праз дрот грамадзянскага канцлагера Грамы. Паводле ўспамінаў палачанкі Ніны Нічыпараўны Бальшаковай, у Пясках праходзілі і масавыя расстрэлы людзей: яўрэяў, партызан. Колькі чалавек тут загінула, дагэтуль дакладна невядома. Гісторыкі акуратна кажуць: Звыш за 40 000 чалавек. У мінулым стагоддзі валанцёры, а потым і ваенныя праводзілі працу па ідэнтыфікацыі астанкаў, але з тысяч атрымалася высветліць імёны толькі 104 загінуўшых.


Зоя Уладзіміраўна ў гады вайны разам з маці не раз дапамагала вязням Дулага, зараз не пашкадавала грошай на мемарыял. Гаворыць, гэта невялікае ўкладанне, але ў вялікую справу - захаваць памяць аб загінуўшых.