У Перу з вялікай вышыні ўпаў у раку пасажырскі аўтобус

20 июня 2013

У Перу працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Там з вялікай вышыні ўпаў у раку пасажырскі аўтобус. Загінулі сама меней 30 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель заснуў за рулём. Усяго ў аўтобусе ехалі 54 чалавекі. 15 удалося выжыць. Астатнія лічацца прапаўшымі без вестак.