У парламенце Францыі праходзяць дэбаты па вотуме недаверу ўраду

13 декабря 2018

У парламенце Францыі паўгадзіны таму пачаліся дэбаты па вотуме недаверу ўраду. Іх ініцыявалі пасля таго, як краіну ахапілі пратэсты "жоўтых камізэлек". Праўда, шанцы галасавання завяршыцца не на карысць Кабміна невялікія. Партыю прэзідэнта Эмануэля Макрона "Наперад, Рэспубліка!" прадстаўляюць 309 дэпутатаў. У левых партый толькі 62 мандаты. На пасяджэнні выступіць таксама прэм'ер-міністр краіны. Эдуар Філіп можа прадставіць бюджэт Францыі на наступны год.