Зборная Беларусі па хакеі з камандай з Казахстана пазмагаецца сёння ў 18:55

15 декабря 2017

Дзве сустрэчы з камандай з Казахстана. Зборная Беларусі па хакеі сёння сустрэнецца з апанентам у Маладзечне, а заўтра - на "Чыжоўка-Арэне". На снежаньскі збор галоўны трэнер Дэйв Льюіс выклікаў 27 гульцоў, сярод якіх хапае і маладых хакеістаў. Спецыяліст хоча праверыць гатовасць кожнага. 

Убачыць гульню зборнай змогуць і беларускія балельшчыкі. Калі не з трыбун, дык у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Сёння сустрэча ў Маладзечне пачнецца ў 18:55.