У Парыжы сёння пройдзе саміт "нармандскай чацвёркі"

9 декабря 2019
Сёння ў Парыжы пройдзе саміт у "нармандскім фармаце". Крызіс на Данбасе абмяркуюць лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Сустрэча павінна прадоўжыцца 3 гадзіны. Па выніках апошняга саміту,  ён адбыўся ў кастрычніку 2016 года ў Берліне, кіраўнікам міністэрстваў замежных спраў 4 дзяржаў было даручана распрацаваць дарожную карту па выкананні мінскіх пагадненняў. Саміт у Парыжы, імаверна, стане пляцоўкай для першай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны.