У Парыжы вадзіцель грузавіка правёў незвычайную акцыю пратэсту

17 января 2014

Перад будынкам Бурбонскага палаца, дзе засядае Нацыянальны сход Францыі, мужчына выгрузіў дваццаць тон гною. На борце фуры быў плакат з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Франсуа Аланда. Працы ніжняй палаты парламента гэтая акцыя не перашкодзіла. Парушальніка парадку затрымалі на месцы. Высветлілася, што мужчына працуе ў адным з коннаспартыўных цэнтраў, супрацоўнікі якога актыўна выступаюць супраць павышэння падаткаў.