Новы губернатар цэнтральнага рэгіёну сёння быў прадстаўлены ў Мінску

16 ноября 2013

На пасаду Сямён Шапіра прызначаны ўказам Прэзідэнта Беларусі. Новы кіраўнік рэгіёну нарадзіўся, вырас і пачынаў кар'еру ў Мінскай вобласці. З'яўляўся генеральным дырэктарам агракамбіната Дзяржынскі. Займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, затым старшыні Гродзенскага аблвыканкама. На пасаду губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіру прадстаўляў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.


Першае, што збіраецца зрабіць губернатар, - аб'ехаць усё 22 раёны Мінскай вобласці, каб пазнаёміцца з іх кіраўнікамі.