У Парыжы працягваецца Тыдзень высокай моды

28 января 2015

Сваю юбілейную калекцыю паказаў майстар італьянскай моды Джорджа Армані. Сёлета ён адзначае 10-годдзе ў свеце ад кутюр. Спецыяльна да ўрачыстай падзеі на подыуме зрабілі футурыстычны бамбукавы лес. Уплыў азіяцкай культуры выразна адчуваецца ў калекцыі Армані вясна-лета 2015. Акрамя відавочнай цікавасці да нацыянальнага японскага касцюма, чытаецца ў многіх рэчах і новае захапленне Джорджа Армані - арыгамі. Некаторыя блузы і шаўковыя жакеты падобныя на складзеныя з паперы фігуркі амаль кропля ў кроплю.