У Парыжы пачаўся суд над семярымі джыхадыстамі

2 декабря 2015

У французскай сталіцы пачаўся судовы разгляд справы ў дачыненні семярых джыхадыстаў, якіх падазраюць у сувязях з "Ісламскай дзяржавай". У залу суда даставілі толькі шасцярых. Сёмы - Салім Бенгхалем - аб'яўлены ў міжнародны вышук. Як устанавіла следства, менавіта ён з'яўляецца лідарам франкамоўных баевікоў ІДІЛ, а таксама ўдзельнічаў у карах заложнікаў у Сірыі. Адзначым, гэта першы такі суд у Парыжы пасля серыі тэрактаў у сярэдзіне лістапада.