У Памплоне 11 чалавек атрымалі траўмы падчас забегу быкоў

8 июля 2015

У іспанскай Памплоне 11 чалавек атрымалі траўмы падчас традыцыйнага забегу быкоў. Тры чалавекі пацярпелі ад удару рогамі, а астатнія сталі ахвярамі ціскатні. У асноўным гэта іншаземцы. Сусветна вядомае і надзвычай небяспечнае свята Сан-Фермін падоўжыцца яшчэ тыдзень. Акрамя бегу быкоў у праграме -   канцэрты, танцы і тэатралізаваныя паказы.