У Мінску прайшоў мітынг-рэквіем ля мемарыяльнай дошкі Васіля Ігнаценкі

26 апреля 2016

Трагедыю на ЧАЭС успамінаюць сёння ў многіх краінах Еўропы. І ўсюды словы бязмернай падзякі гучаць савецкім атамшчыкам, бо, калі б не іх подзвіг, маштабы чарнобыльскай катастрофы маглі быць значна большымі. Адным з першых самы жорсткі ўдар радыяцыі прыняў наш Васіль Ігнаценка. За мужныя і самаадданыя дзеянні пры ліквідацыі аварыі ён пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. І сёння ўжо паводле традыцыі ў Мінску прайшоў мітынг-рэквіем ля мемарыяльнай дошкі Васіля Ігнаценкі, дзе хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў трагедыі.