У ААН разгледзяць рэзалюцыю, якая асуджае аднаасобнае рашэнне краінамі статусу Іерусаліма

18 декабря 2017

Савет Бяспекі ААН сёння можа разгледзець рэзалюцыю, якая асуджае аднаасобнае рашэнне краінамі статусу Іерусаліма. Дакумент ініцыяваў Егіпет.

Усе рашэнні прапаноўваецца прымаць шляхам перамоў. Ці атрымаецца правесці дакумент, складана сказаць, бо ў ЗША ў Савеце Бяспекі ёсць права вета. Нагадаем, Дональд Трамп два тыдні назад аб’явіў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля. Гэта справакавала новую хвалю напружанасці ў палесціна-ізраільскіх адносінах.