У Адэсе смерч распужаў адпачывальнікаў на пляжы "Лузанаўка"

13 июля 2019

Ва Украіне бушуе непагадзь. У Адэсе смерч распужаў адпачывальнікаў на пляжы "Лузанаўка". Па словах відавочцаў, віхор з пяску ламаў парасоны, выносіў у мора водныя атракцыёны. Стыхія буяніла каля хвіліны. На шчасце, ніхто не пацярпеў, аднак многія адпачывальнікі ад спалоху падалкі на пясок, каб іх не панесла ветрам.