У Нью-Ёрку прайшло пасяджэнне Савета Бяспекі ААН па Венесуэле

27 января 2019

Па выніках пяцігадзінных перамоў ніякіх рашэнняў і высноў зроблена не было. Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа ад імя Злучаных Штатаў заклікаў усе краіны свету "пачуць голас венесуэльскага народа" і прызнаць Хуана Гуайда легітымным часовым прэзідэнтам гэтай Баліварыянскай рэспублікі. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Венесуэлы асудзіў Вашынгтон за ўмяшанне ў жыццё краіны. Хорхэ Арэаса таксама адхіліў ультыматум краін Еўрасаюза, згодна з якім Каракас за восем дзён павінен аб'явіць аб выбарах. У адваротным выпадку шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Францыя, Іспанія і Германія, прызнае часовым прэзідэнтам апазіцыйнага лідара.