У Нікарагуа на ўсеагульных выбарах перамог дзеючы прэзідэнт краіны

8 ноября 2016

У Нікарагуа на ўсеагульных выбарах перамог дзеючы прэзідэнт краіны Даніэль Артэга. Аб гэтым сёння аб’явіў Вышэйшы выбарчы савет краіны пасля падліку 99,8 працэнта галасоў. Для Артэгі перавыбранне на вышэйшую пасаду стала ўжо чацвёртым па ліку. Яго партыя сабрала больш за 72 працэнты галасоў. З перамогай на выбарах Даніэля Артэгу ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Кіраўнік нашай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўсебаковых сувязяў з Нікарагуа, пошуку новых формаў супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.