Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць выязныя прыёмы грамадзян

26 октября 2019
Прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах: выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівая ўвага - пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

У аўторак, 29 кастрычніка, у Светлагорску з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, у Гарадоцкі раён выедзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, у Баранавічах і раёне на пытанні адкажа памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч. Прыёмы таксама пройдуць 30, 31 кастрычніка і 1 лістапада. Запісацца можна па тэлефоне аддзела па працы са зваротамі грамадзян выканаўчага камітэта.