У Нігерыі прагрымелі два магутныя выбухі

10 декабря 2016

У Нігерыі ў горадзе Магадал прагрымелі два магутныя выбухі. На запоўненым людзьмі рынку іх учынілі дзве смяротніцы. Паводле папярэдніх звестак, ахвярамі сталі 56 чалавек. Яшчэ каля 150 атрымалі раненні. Улады заявілі, што адказнай за тэракт можа быць ісламісцкая ваенізаваная група "Бока Харам".