Юбілей адзначае народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг

21 февраля 2017

30 гадоў таму маэстра арганізаваў Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі, які ў 2005 атрымаў статус нацыянальнага, затым акадэмічнага. Сёння па ўзмаху яго рукі працуюць больш за дзве сотні музыкантаў з кансерваторскай адукацыяй. Салістамі аркестра Фінберга ў розны час былі Іна Афанасьева, Дзмітрый Калдун, Тэа. Заслужаны калектыў традыцыйна суправаджае конкурс маладых выканаўцаў у Віцебску і Маладзечне. З удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра праходзіў фестываль "Песня года" і музычны праект "Адгадай мелодыю" ў Расіі.

У дзень нараджэння народнага артыста тэлеканал "Беларусь 3" пакажа серыю канцэртаў заслужанага калектыву. А інтэрв'ю з маэстра можна будзе ўбачыць у эфіры спецвыпуску праграмы "Камертон".